Нобелеўскую прэмію міру ўручылі прэзідэнту Калумбіі
Нобелеўская прэмія міра прысуджана прэзідэнту Калумбіі Хуану Мануэлю Сантасу за спробу вырашэння канфлікту паміж уладамі краіны і баевікамі FARC.
Як гаворыцца ў прэс-рэлізе камітэта Нобелеўскай прэміі, Сантас здолеў дамагчыся падпісання мірнага пагаднення з марксісцкай групоўкай і пакласці канец баявым дзеянням, якія працягваліся больш за 50 гадоў.
Прэмія была прысуджана нягледзячы на тое, што калумбійцы на рэферэндуме па пытанні перамір’я ў Калумбіі прагаласавалі супраць яго. У Нобелеўскім камітэце падкрэсліваюць, што галасаванне грамадзян не азначае адмовы ад перамір’я, а толькі паказвае, што жыхары Калумбіі не згодныя з канкрэтнымі яго ўмовамі.
Цырымонія абвяшчэння лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру адбылася ў Осла ў пятніцу, 7 кастрычніка.