Слонімскі грамадскі цэнтр выбраў новага кіраўніка



Актывісты Слонімскага грамадскага цэнтра, якім кіраваў вядомы доктар Іван Шэга, сабраліся ў Слоніме на першае пасяджэнне без свайго кіраўніка.

Сябры цэнтра адназначна вырашылі, што Слонімскі грамадскі цэнтр будзе працаваць і надалей, і нават больш актыўна і разнастайна. І тыя мерапрыемствы, якія былі запланаваны Іванам Шэгам і актывістамі цэнтра, абавязкова будуць ажыццяўляцца.

Новым кіраўніком Слонімскага грамадскага цэнтра аднагалосна быў абраны Віктар Марчык, які з’яўляўся намеснікам Івана Шэгі.

Актывісты цэнтра абмеркавалі планы сваёй дзейнасці да канца бягучага года.

 Беларускае Радыё Рацыя, Слонім