Беларусь разгромна саступіла Нідэрляндам



У другім сваім матчы адборавага турніру да чэмпіянату свету 2018 году футбольная зборная Беларусі ў Ратэрдаме разгромна саступіла дружыне Нідэрляндаў – 1:4. Адзіны мяч прэстыжу ў складзе беларусаў на рахунку Аляксея Рыаса.

У нашай групе Францыя, саступаючы балгарам 0:1, дамаглася дома валявой вікторыі – 4:1. Швецыя святкавала сціплы поспех у Люксембургу – 1:0.

Становішча ў групе пасля двух тураў такое: Нідэрлянды, Францыя і Швецыя – па 4 ачкі, Балгарыя – 3, Беларусь – 1, Люксембург – 0.

Іншыя матчы дня ў Еўропе скончыліся так: Венгрыя-Швайцарыя – 2:3, Латвія-Фарэры – 0:2, Партугалія-Андора – 6:0 (голавы покер тут аформіў Крышціяну Раналду), Бельгія-Боснія і Герцагавіна – 4:0, Грэцыя-Кіпр-2:0, Эстонія-Гібралтар – 4:0.

Беларускае Радыё Рацыя