Расея нарошчвае вайсковыя сілы на поўначы Крыму



50 танкаў і 100 БТРаў гатовыя да прарыву ў Херсонскую вобласць з Крыма. Расея нарошчвае ваенную прысутнасць на поўначы Крыму ў непасрэднай блізкасці ад мацерыковай Украіны.

Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны паведамляе аб чатырох тысячах салдат, падзеленых на невялікія тактычныя групы, перадае ТСН.

Расейскія вайскоўцы разгарнуліся ад Каркініцкага заліва да Арабатскай стрэлкі. У Дзяржпагранслужбе пацвярджаюць гэтую інфармацыю. Блізу мяжы з Крымам памежнікі налічылі 50 танкаў і 100 боемашын расейскай арміі.

„Не на самай адміністрацыйнай мяжы, а на пэўнай глыбіні. Ад 3 да 10 кіламетраў. Каля 4 тысяч асабістага складу. Ёсць і танкі, і бронетранспарцёры, і сістэмы залпавага агню”, – распавёў начальнік аддзела па пытаннях узаемадзеяння са СМІ адміністрацыі Дзяржпагранслужбы Украіны Алег Слабадзян.

Па дадзеных сілавікоў, расейцы актыўна разведваюць пазіцыі ўкраінскіх армейцаў з дапамогай беспілотнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота minval.az