У Менску прэзентавалі „Заходнебеларускую Атлантыду”



“Заходнебеларуская Атлатнтыда. Паміж Варшавай і Масквой”. Так называецца новая кніга гісторыка Ігара Мельнікава, прэзентацыя якой адбылася ў Менску у Доме Дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі.

new_39039

Распавядае аўтар:

– Адбылася прэзентацыя другой часткі “Заходнебеларускай Атлантыды”, кнігі, якая выдадзена пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску і амбасады Польшчы. І гэта лагічны працяг двух выстаў, якія ў гэтым годзе адбыліся ў Нацыянальным гістарычным музеі: “Беларусы ў Войску польскім” і “Беларусы ў ІІ Польскім корпусе”. Першая кніга “Заходнебеларуская Атлантыда” была выдадзена яшчэ ў 2014 годзе, пасля была “Мяжа ля Заслаўля” і зараз – другая частка “Заходнебеларускай Атлантыды”. Тут я  не толькі звяртаю ўвагу на гісторыю Заходняй Беларусі, але таксама і на гісторыю БССР – Усходняй Беларусі.

Кнігі Ігара Мельнікава карыстаюцца папулярнасцю не толькі ў прафесіяналаў, але і ў тых чытачоў, хто проста цікавіцца айчыннай гісторыяй. Прэзентацыю наведалі і прадстаўнікі амбасадаў некаторых краін Заходняй Еўропы.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя