Завяршаецца тэатральны фестываль ’’Белая вежа’’
У Берасці падыходзіць да завяршэння міжнародны тэатральны фестываль ’’Белая вежа’’. У гэтым годзе ён змог прыняць амаль тры тысячы гледачоў і амаль два дзясяткі тэатральных калектываў.
Мастацкі кіраўнік тэатра ’’Панна’’ з горада Рыга з Латвіі Аэва Бірбэле адзначыла, што каштоўным быў вопыт знаёмства з творчасцю краінаў з пост-савецкай прасторы:
– Нам вельмі падабаецца. Ёсць шмат краін, пра якія мы мала ведаем – Грузія, Арменія… Мы паглядзелі – гэта цікава, што робяць людзі з краін былога СССР. Нам будзе шмат над чым паразважаць, будзем дзяліцца ўражаннямі – і пра горад, і пра людзей, якіх сустракалі.
Беларусь у гэтым годзе на фестывалі прадстаўлялі беларускі незалежны ’’Тэатр Ч’’ з пастаноўкаю па твору А.Міцкевіча ’’Дзяды’’, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Горкага з Менску і Палескі Драматычны тэатр з Пінску. 19 верасня будуць вызначнаныя пераможцы ’’Белай вежы’’ і ўрачаныя памятныя граматы і прызы.
[Not a valid template]
Тэатр ”Панна” з горада Рыга, Латвія.
[Not a valid template]
Пастаноўка ”Дзяды” па твору Адама Міцкевіча, беларускі незалежны ”Тэатр Ч”.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце