Аляксандр Мех пашырае свае перакананні праз Фэйсбук



Экс-кандыдат у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мех з Кобрыні зрабіў заяву ў Фэйсбуку на адрас уладаў краіны.

2016-10-09_liaskievic_mieh_kredyty_uhody

Палітык закрануў пытанні крэдытаў, пазыкаў, прыватызацыі і заробкаў чыноўнікаў пасля 1996 году. Мех лічыць што: крэдыты з’яўляюцца прыватнымі пазыкамі людзей якія падпісвалі ўгоды ад імя краіны, прыватызацыя дзржпрадпрыемстваў была пазапраўнай, а заробкі чыноўнікаў падлягаюць і вяртанню ў казну.

Аляксандр Мех:

— Кожная падзея павінна быць абстаўлена інфармацыяй. Людзі павінны ведаць, што гэта, бо яны ўжо амаль забыліся. Прайшоў 21 год, вырасла не адно пакаленне тых, што не бачылі і не ведалі. Выступаеш, пачынаеш казаць элементарныя рэчы, і ты заўважаеш, што некаторыя не разумеюць, пра што гаворка, і ім трэба тлумачыць.

Вядома што ў 1996 годзе ў выніку рэферэндуму была прынятая новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і пашыраны паўнамоцтвы прэзідэнта. Апазіцыя, шэраг дзяржаваў і міжнародных арганізацый такіх як АБСЕ і Савет Еўропы афіцыйна не прызналі вынікаў рэферэндуму і абвясцілі яго пазапраўным. На знак пратэсту падалі ў адстаўку 7 суддзяў і старшыня Канстытуцыйнага Суду, прэм’ер-міністр і іншыя дзяржпасадоўцы, бо на іхнюю думку рэферэндум праходзіў з парушэннямі Канстытуцыі.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя.