Выстава тэатральных касцюмаў і бутафорыі
У Слонімскім драматычным тэатры адкрылася выстава сцэнічных касцюмаў і бутафорыі. Першымі гледачамі выставы былі дзеці і іх бацькі, якія прыйшлі паглядзець новы спектакль па п’есе Сяргея Чыгрына і Васіля Ткачова “Зачараваная хатка”. Гледачы ўбачылі касцюмы, дэкарацыі і розную бутафорыю – муляжы, спецыяльна зробленыя да спектакляў, якія выкарыстоўваюцца ў сцэнічных пастаноўках замест сапраўдных рэчаў.
Выстава тэатральных касцюмаў і бутафорыі завяршыла тыдзень культуры, які праходзіў у Слоніме.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара