Падарожжа па нацыянальным парку „Высокія Татры”
Актыўны адпачынак, са зменамі ландшафту – тое, чаго шукае душа раўніннага чалавека, беларуса. Горы ў цэнтры Еўропы пасуюць, як найлепш. Шкада, што так позна, але зразумеў, што такі адпачынак не заменяць ніякія пляжы і „прыгажосьці рук чалавечых”. Прырода – лепшы архітэктар і дойлід. Вандроўка па нацыянальным парку „Высокія Татры”(Славакія), прынамсі, для мяне, дала падставы для такога сцвярджэння.
Адным з першых аб’ектаў, які мы наведалі ў Высокіх Татрых, быў вадаспад Скок.
Вяршыні й перавалы былі на нашым шляху.
На прывале.
Горныя азёры. Па славацку: „Плесы”. Напрыклад, такія, як: Зелены Плеса, Штрбске Плеса.
Перавалы, як правіла, абсталяваныя ланцугамі і стацыянарнымі скобамі. Але некаторыя вусьцішныя, асабліва ноччу.
Праз гару Рысы, якая, дарэчы для Польшчы – найвышэйшы пункт, – праходзіць мяжа са Славакіяй. Гэта адзін з дазволеных пунктаў перасячэння мяжы. Тут сустракаюцца, размаўляюць „ні пра што” беларусы, палякі, славакі, чэхі, і нават – немцы. А пасьля спуск. Альбо на польскі, альбо на славацкі бок гары.
Найвышэйшая гара Славакіі – Ґерляхоўскі шціт 2654 м.
Польскі грэбень – беларускія паходнікі.
Прыемна сустрэць у гарах чарніцу, маліну, брусьніцу.
У паходзе даведваешся пра некаторыя тэрміны альпінізму: траверс, цырк, радыялка і нават жандар.
Фота жандару – скальны выступ гары.
Фота цырку – гэта калі горы вакол цябе, а ты нібы на арэне цырку.
Не забываймася, што нас кліча прырода. Толькі праз вандроўкі мацней разумееш каштоўнасць сваёй Бацькаўшчыны. І для таго ў нас „ногі для дарогі”.
Віктар Парфёненка, Беларускае Радыё Рацыя, Славакія
Фота аўтара