«Доктар ад Бога» — рэпартаж Касі Бергель



Іван Шэга4-га кастрычніка пайшоў з жыцця слонімскі грамадскі  дзеяч, шматгадовы актывіст партыі БНФ, шанаваны ўсімі доктар, Іван Шэга. Яму было 62 гады на момант смерці. Яго родныя, паплечнікі, сябры, аднапартыйцы з’язджаліся з усёй Беларусі, каб ушанаваць памяць чалавека, які служыў прыкладам годнага жыцця для многіх.  Шанаваны ўсімі доктар, грамадскі і палітычны лідар Слоніма, Іван Шэга назаўсёды застанецца ва ўспамінах сваіх блізкіх, родных, паплечнікаў і сяброў.