Чарговае падаражанне паліва



Ад сёння дызельнае паліва каштуе 10 тысяч 100 беларускіх рублёў, бензін АІ-92 – 9 тысяч 300 рублёў, бензін АІ-95 – 10 тысяч рублёў. Пра гэта паведамілі ў канцэрне „Белнафтахім“.

Цэны выраслі ў сярэднім на 5%. Гэта тлумачыцца абясцэньваннем беларускага рубля ў дачыненні да замежных валют, а таксама паэтапным набліжэннем цэнаў на нафтапрадукты ў Беларусі і Расейскай Федэрацыі. Апошні раз паліва даражэла ў канцы мінула года.

Беларускае Радыё Рацыя