Справа 1939 г. “Справа паўторнікаў, альбо Рэванш НКВД”
У красавіку 1939 г. Наркамат Унутраных Спраў быў практычна разгромлены. Пасля арышту сталінскага наркама Мікалая Іванавіча Яжова, былі арыштаваныя і расстраляныя ўсе ягоныя намеснікі, амаль усе начальнікі аддзелаў і іх намеснікі, наркамы НКВД саюзных рэспублік, а таксама іх намеснікі. Па тэратарыяльных органах Дзяржбяспекі пракацілася шалёная хваля арыштаў, якія таксама скончыліся хуткімі расстрэламі.
Перад нешматлікімі ацалелымі чакістамі паўстала пытанне: а што рабіць з затрыманымі, чые арышты санкцыянавалі іх калегі, якіх толькі што вызналі “ворагамі народа”? Трымаць тых арыштантаў у турмах надалей было небяспечна: маўляў, выконваеца пастанову ворагаў. Але ж і выбачацца перад імі не надта хацелася…
У выніку “ворагаў народа” яжоўскага набору ціхенька адпусцілі. Але ж у НКВД на іх не забыліся…
27 кастрычніка 1939 г. НКВД г. Чарнігава арыштавала рахункавода вёскі Клачкоў Чарнігаўскага раёна, беларуса Канстанціна Сцяпанавіча Лаханіча.
АНКЕТА АРЕСТОВАННОГО
ЛОХАНИЧ Константин Степанович, место рождения – с. Басловцы Слуцкого района Середняковского сельсовета БССР, счетовод колхоза им. Шевченко, образование низшее, из крестьян-середняков.
Состав семьи: жена – Александра Васильевна, 43 года, работает учительницей. Сын Леонид – 16 лет, учится в Седневской школе в 9 классе.
У сям’і Лаханічаў гэты арышт успрынялі без асаблівай панікі, бо за апошні год ён стаў ужо другім.
У перадачы за 23 жніўня я расказваў пра першы арышт Канстанціна Сцяпанавіча. У сакавіку 1938 года аднавясковец Лаханіча, п’янтос і дэкласаваны элемент Максім Ячны напісаў на яго данос, дзе вінаваціў у падрыхтоўцы антысавецкага паўстання. Матыў даносу быў відавочны: Ячны проста зайдросціў добрай гаспадарцы Лаханіча, чаго, зрэшты, асабліва і не прыхоўваў.
Канстанціна Сцяпанавіча кінулі ў турму, але ж ён так ні ў чым і не прызнаўся. У красавіку 1939 года следчы НКВД, які раскручваў справу Лаханіча, сам патрапіў у катавальню да калег-чакістаў як “вораг народа і замежны шпегун”. Трымаць Лаханіча ў камеры і надалей было ідэалагічна немэтазгодна, у выніку яго нават апраўдалі па суду.
Але ж у НКВД добра запомнілі нязломнага кліента. Аднак цяпер следчыя вырашылі дзейнічаць не прымітыўнымі абвінавачваннямі, а праз добра прадуманую правакацыю.
У Леаніда, сына Канстанціна Лаханіча, быў сябра – пятнаццацігадовы Яўген Цыпуноў. Ён і пагадзіўся даць патрэбныя сведчанні супраць бацькі сябры.
13 ноября 1939 г.
ПРОТОКОЛ ОЧНОЙ СТАВКИ
между обвиняемым Лоханичем К. С. и свидетелем Ципуновым Евгением Ефимовичам.
ВОПРОС К ЦИПУНОВУ: Расскажите о происходившей выпивке (…) и об антисоветском выступлении Лоханича Константина Степановича.
ОТВЕТ: На предварительном следствии я уже давал показания и полностью их подтверждаю. Я зашел учить уроки к своим соученикам Лишафею. В квартиру зашел Лоханич и стал выпивать с Лишафей Иваном Николаевичем. После того, как они распили имеющуюся водку, Лоханич вынул с кармана один червонец, где был портрет Ленина. Щелкнув рукой по портрету со злостью, Лоханич выразился: «Вот советские знаки!» и одновременно обратился к портрету т. Сталина, висевшему на стенке. Начал угрожать кулаками и ругать матерными словами т. Сталина.
Малаверагодна, каб пятнаццацігадовы юнак саматужкі папнуўся з далёкае вёскі ва Упраўленне чарнігаўскага НКВД з палітычным даносам на бацьку сябры. Відавочна, на хлопца моцна націснулі. Але ж гэта было толькі пачаткам чэкісцкай правакацыі. У турэмнай камеры Лаханічу надзіва лёгка атрымалася напісаць ліст сябру…
Дорогой Федя!
Опять меня горькая судьба закинула в тюрьму, опять клевета и провокация. У меня последняя просьба: поедешь в Седнев, там есть Павленко (…) Пусть он позовет к себе Лишафу и еще одного надежного хлопца (…) пусть подаст заявление прокурору.
Гэты ліст, а таксама ліст да жонкі і сталі галоўнымі рэчавымі доказамі ў следчай справе Канстанціна Сцяпанавіча.
ОБВИНИТЕЛЬНОЕ ЗАКЛЮЧЕНИЕ
по следственному делу № 107522 по обвинению Лоханича Константина Степановича по ст 54-10 УК УССР.
Черниговским облуправлением НКВД была вскрыта и ликвидирована антисоветская украинско-националистическая организация, ставившая своей целью (…) реставрацию капитализма на Украине.
По этому делу был арестован Лоханич К. С. (…) который Черниговским судом был оправдан и из-под стражи освобожден.
Будучи освобожден из-под стражи, Лоханич начал активно проводить антисоветскую работу, компрометировал вождей Партии, обругивал непристойным словом (…)
Чтобы избежать ответственности, Лоханич вдался в провокации, из тюрьмы пытался передать письмо, в котором излагал план провокаций (…)
На основании вышеизложенного обвиняется:
ЛОХАНИЧ Константин Степанович 1893 г. р., уроженец БССР (…) в том, что проводил антисоветскую работу, высказывал националистические взгляды, клеветал на руководителей партии и правительства. Виновным себя не признал.
(…)
Ст. сержант Госбезопасности – Давиденко.
Па хуткім часе справу Лаханіча перадалі ў суд. Гэтым разам абвінавачванне акцэнтавалася найперш на тым, што сваю нібыта антысавецкую агітацыю Канстанцін Сцяпанавіч праводзіў у прысутнасці непаўналетніх і тым самым схіляў іх да антысавецкай дзейнасці і нават тэрарызму. На судзе ў якасці эксперта прысутнічаў і педагог, які цалкам пацьвердзіў пункт гледжання пракурора.
ВИРОК КРИМІНАЛЬНИЙ
ІМ’ЯМ УКРАЇНСЬКОЇ РАДЯНСЬКОЇ СОЦІАЛІСТИЧНОЇ РЕСПУБЛІКИ
1940 року квітня 10 дня, м. Чернігів, Чернігівський облсуд
(…)
ВИРІШИВ
Визнать винним Лоханіча Костянтина Степановича за ст. 54-10 ч. 1. КК УРСР та позбавити воли в поправно-трудових таборах далеких місцевостей Союзу РСР сроком на 5 /п’ять/ років с обмеженням прав після відбуття міри покарання за пунктами «АБВ» ст.. 29 КК строком на 2 /два/ роки.
Так НКВД узяло рэванш за ганебную рэабелітацыю ўпартага беларуса Лаханіча.
У следчае справе няма аніякіх звестак наконт далейшага лёсу Канстанціна Сцяпанавіча. Як, зрэшты, няма звестак і пра лёс ст. сяржанта Дзяржаўнай бяспекі Давідзенкі, які праз ціск і прымусіў пятнаццацігадовага Яўгена Цыпунова напісаць данос на бацьку школьнага сябры. Як склаўся лёс юнака Цыпунова, таксама невядома.
Застаецца спадзявацца, што з цягам часу яму стала сорамна за свой учынак.
* * *
Наступным разам вы дазнаецеся пра тое, як законапаслухмяныя савецкія грамадзяне за пэўнымі ўмовамі ператвараліся ў тэрарыстаў.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Белпрускае Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-14983”.