У Гародні адбудзецца адмысловы паказ мод “Святаяннік”



Дзея пройдзе 14 кастрычніка ў зале заводакіравання прадпрыемства “Азот”. Удзельнічаць у паказе будуць дзеці і мамы, якія знаходзяцца пад апекай Гарадзенскага дзіцячага хоспіса. Дзякуючы сумесным намаганням дызайнеркі Святланы Пінчук, майстрыц аб’яднання “Гарадзенскі каларыт”, Гандлёвага дома “Нёман” і чулых гарадзенцаў была створана калекцыя адзення для 15 матуль і дзяцей з улікам беларускай культуры моды 16-19 стагоддзя. Пра праект распавядае дарэктарка Гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга.

– Цікавы праект тым, што гэта не проста праект адзення, а гэта праект стылізацыі старажытнай беларускай вопраткі 18-19 стагоддзяў, які светчыць пра тое, чым жылі нашыя продкі, гэта пераўтварэнне тых вобразаў, якія былі шмат стагоддзяў назад у сённяшнія рэаліі. Гэта сучасная вопротка. Любая жанчына можа гэта апрануць – пайсці на працу, пайсці адпычць у выходныя дні. Гэта спроба паказаць, што беларускасць насамрэч вельмі актуальная.

На думку арганізатараў “Першае свята беларускай моды “Святаяннік “ – гэта праект фармавання талерантных паводзін у грамадстве і раўнапраўнага стаўлення да дзяцей з цяжкай формай інваліднасці.

Беларускае Радыё Рацыя