Mister X сабраўся ў вялікае турнэ па Еўропе



Стрыт-панк гурт з Гародні Mister X адпраўляеццаў вялікі тур па Еўропе. Гарадзенцаў апроч Берліна і Парыжа чакаюць яшчэ Амстэрдам і Прага. Агулам музыкі праедуць 7 краін і 17 гарадоў.

w7sg8ddpcvo

Дзеліцца планам сваіх падарожжаў вакаліст гурта Ігар Банцар:

– Гэтым разам мы сабраліся крыху далей, хоць мы ўжо і былі ў Гераманіі і былой Югаславіі. А зараз вырашылі праехаць з поўначы Францыі да поўдня – аж да Марсэля. Таму ў нас 7 ці 8 карінаў у планах. У тым ліку і Амстэрдам у Галяндыі наведаем, і Парыж, каб усё ж такі фотку з Эйфелевай башняй зрабіць, і ў Швейцарыю заедзем.

Mister X з’яўляецца адным з самых вядомых андэграўндных гуртоў  з Гародні. Каманда існуе ўжо больш за 10 год, але з-за сваёй прынцыповай пазіцыі знаходзіцца фактычна пад забаронай у Беларусі, таму іх выступы адбываюцца ў Польшы ці іншых еўрапейскіх краінах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня