«Стараверы – “апошнія з магікан”» — рэпартаж Таццяны Смоткінай



Пасля расколу ў ХVII стагоддзі Праваслаўнай царквы падчас рэформы патрыярха Нікана, засталіся ў праваслаўі людзі верныя сваім традыцыям. Спачатку іх называлі  «раскольнікамі», потым стараверамі, над імі здзекаваліся, іх забівалі. Яны, у сваю чаргу, перасяляліся ў тайгу і іншыя глухія месцы, каб захаваць сваю веру і традыцыі.  Але цяпер стараверы, як апошнія з магікан. У Расеі і Беларусі іх становіцца ўсё менш — старыя людзі паміраюць, а моладзь не надта і імкнецца захоўваць сваю рэлігійную і культурную ідэнтычнасць.

repartazh-1Богаяўленская стараверская праваслаўная царква ў вёсцы Ластавічы Глыбоцкага раёна

repartazh-2Кадзіла ў старавераў

repartazh-3Лестаўка, пры дапамозе якой прамаўляюць малітвы стараверы (мае такі ж сэнс, як і ў каталікоў ружанец)

repartazh-4На ўездзе ў вёску Залессе Глыбоцкага раёна

repartazh-5Матрона Патарочына паказвае самаробны дыванок, які падкладаюць пад ногі пры маленні і выкананні паклонаў

repartazh-6Дыванок Матроны Патарочынай

repartazh-7«Чырвоны кут» з абразамі ў пакоі Матроны Патарочынай

repartazh-8Бронзавы стараверскі абраз у выглядзе крыжа

repartazh-9Матрона Патарочына – апошні старавер і доўгажыхарка вёскі Залессе, якой у наступным годзе спаўняецца 90 гадоў