Лукашэнка ляціць у Ерэван
Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка наведае з рабочым візітам Арменію.
Кіраўнік дзяржавы возьме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю Беларусі па прыярытэтных кірунках дзейнасці ў перыяд старшынства нашай краіны ў АДКБ.
На пасяджэнні таксама плануецца разгледзець міжнародную сітуацыю і актуальныя пытанні калектыўнай бяспекі, дадатковыя меры дзяржаў — членаў арганізацыі ў сферы процідзеяння тэрарызму і іншыя пытанні.
Па выніках сесіі чакаецца падпісанне больш як 20 дакументаў.