Новыя беларускія курсы ва Універсітэце Залатога веку



На два новыя беларускія курсы стала больш у гарадзенскім Універсітэце Залатога веку, які пачаў сваю працу ўжо восьмы раз.

p1240246

Сёлета ў гэтай установе для сталых людзей будзе вучыцца 265 чалавек, якім большым за 55 гадоў. 41 пляцоўка з клубамі і курсамі, сярод якіх будуць і беларускія, такія, як „Беларускія вячоркі”, хор „Узвышша”, „Падарожжа ў часе і прасторы” ды іншыя. Сярод новых – курс „Сьцяжынамі літаратурнай Гарадзеншчыны”, які будзе весьці літаратарка Ала Петрушкевіч.

– Спачатку я напісала сваё пажаданне – чым больш, тым лепш, бо люблю вялікія аўдыторыі. А пасля зразумела, што можа быць праблема з памяшканнямі, з транспартам, бо ў нас будуць экскурсіі. І тады я сказала – да 20 чалавек, гэта аптымальная колькасць асобаў. Тыя, хто што-небудзь ведаюць пра мае кнігі, уяўляюць, што гэта за курс: ад Міцкевіча – да “Новага Замку”.

Яшчэ адзін новы курс, які пачынаецца ва Універсітэце Залатога веку – гэта гутарковы курс беларускай мовы: „Мова для размовы”.

p1240247

p1240249

p1240250

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара