Абраны новы генеральны сакратар ААН
Новым генсекам ААН стаў партугалец Антоніу Гутэрыш. Ён – былы прэм’ер-міністар Партугаліі.
Рэзалюцыя аб прызначэнні Гутэрыша была прынятая на пасяджэнні асамблеі без галасавання. Гутэрыш будзе выконваць свае абавязкі з 1 студзеня 2017 года да 31 снежня 2021 года.
Цяпер пост генеральнага сакратара ААН займае паўднёвакарэец Пан Гі Мун. Вядома, што Гутэрыш свабодна валодае партугальскай, іспанскай, англійскай і французскай мовамі, займаў пасаду вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.
Беларускае Радыё Рацыя