У дзясятках гарадоў свету пройдуць акцыі супраць агрэсіі Расеі



У дзясятках гарадоў свету 14 кастрычніка пройдуць пройдуць акцыі супраць агрэсіі пуцінскай Расеі на ўсходзе Ўкраіны. „Стоп Пуцін! Стоп вайна!” – антываенныя мерапрыемствы пройдуць пад такім дэвізам. Пікеты пройдуць каля амбасадаў Расеі ў Парыжы, Лондане, Вене, Варшаве, Берліне, Рыме, іншых вялікіх гарадах свету.

Акцыя агулам пройдзе ажно ў 60 краінах. Яна арганізавана прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары з розных дзяржаваў. Пратэстоўцы будуць патрабаваць вывесці з тэрыторыі Ўкраіны расейскія войскі, а таксама вярнуць ў Расею ўсю зброю і вайсковую тэхніку, якую яна прывезла. Афіцыйная Масква дагэтуль адпрэчвае прысутнасць сваіх вайскоўцаў на ўсходзе Ўкраіны.

Акрамя гэтага будзе гучаць патрабаванне павялічыць колькасць назіральнікаў ад АБСЕ і зрабіць іх работу пастаяннай. Асабліва на ўчастках мяжы Расеі з Украінай, якія Кіеў не кантралюе.

Яшчэ адно патрабаванне – вызваліць украінцаў, якія ў Расеі зняволеныя паводле палітычных матываў і пераследу, знаходзяцца пад арыштам.

Каардынатаркай сусветнай акцыі з’яўляецца валанцёрка Ірына фон Бург. Яна нарадзілася ва Ўкраіне, а апошнія 20 гадоў жыве ў Швайцарыі.

Беларускае Радыё Рацыя