У Беларусі адзначаюць Дзень маці



14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. У гэты дзень прынята віншаваць мам, а таксама цяжарных жанчын. Маці чатырох дзяцей Вольга Голуб гаворыць, што быць шматдзетнай маці не так цяжка, як падаецца.

– Калі старэйшыя дзеці падрастаюць, то яны яшчэ штосьці робяць, дапамагаюць: яны могуць прыбраць пасля сябе, нешта прыгатаваць. Наадварот, гэта нават лягчэй у нейкім плане. Але ў плане арганізацыі, калі ад пачатку прадумаць усё, арганізаваць, то яно і функцыянуе, усё добра. То бок, быт весці нескладана.

Дзень маці ў розных краінах святкуецца ў розныя дні. У Беларусі гэты дзень супадае з праваслаўным святам Пакровы. У многіх краінах гэтае свята прыпадае на другую нядзелю траўня. Гэта такія краіны, як Італія, Турцыя, Фінляндыя, Эстонія і іншыя. У Польшчы дзень маці святкуецца 26 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель