Выкраданне і стральба ў ваколіцах Маларыты
Канфлікт з групай людзей без апазнавальных знакаў адбыўся ў сям’і Бельчукоў з ваколіц Маларыты.
У сераду раніцай, пасля затрымання і спробы вывезці невядомымі за межы роднай Арлянкі Мікалая Бельчука, родныя на трох машынах кінулася ратаваць сваяка.
Кажа бацька скрадзенага Іван:
– Калі б яны сказалі, што мы прыедзем, забіраць Мікалая, прадставіліся, не было б ніякіх пытанняў. Яны нічога не сказалі, той крыкнуў: “У лес вядуць!”. Не тое, каб там прыхалі забіраць Мікалая, а калі ў лес вядуць, то гэта бандыты.
Аднак пры спробе спыніць уцякаючых, невядомыя пачалі збіваць Бельчукоў, і па словах сведкаў, нават страляць. Пасля таго як Аляксандру Бельчуку, брату скрадзенага Мікалая, траўмавалі вока, невядомыя нападнікі з’ехалі. Зараз Аляксандр Бельчук знаходзіцца ў шпіталі горада Маларыта.
Кажа сведка падзей Святлана:
– Мой сын, гляджу, ляжыць у кувеце з іншага боку, а яны паехалі на Берасце. Мы пачалі выклікаць хуткую, паднялі яго, перавялі на іншы бок. Кроў, вока запухла, бачна было, што вока, думалі што ён без вока застаўся, а ў хуткай сказалі, што куля толькі зачапіла.
Аляксандр Бяльчук:
– Выстрал, ён страляў ва ўпор, ці ён прамазаў. Хто яго ведае, можа ён увогуле хацеў застрэліць, куля толькі зачапіла.
Цяпер следчыя праводзяць праверку здарэння. Па апошніх дадзеных, Мікалай можа ўтрымлівацца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Калі гэта сапраўды так, то нападнікамі маглі быць сілавікі, лічаць сваякі Мікалая.
Таксама яны выказваюць меркаванне наконт таго, што здарэнне са стральбой, магло адбыцца ў выніку папярэдніх канфліктаў з суседзямі, з дома якіх і выбягалі невядомыя.
У любым выпадку, такія паводзіны дзікунства, кажа Іван Бельчук.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце