У Польшчы адзначаюць Дзень настаўніка



14 кастрычніка ў Польшчы адзначаецца Дзень нацыянальнай адукацыі, вядомы як Дзень настаўніка.

Непублічны комплекс школ імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку ўжо 13 кастрычніка адзначыў гэтае свята і прыняў прысягу першакласнікаў.

Дзень настаўніка – гэта таксама адзін з выключных дзён, каб узнагародзіць самых лепшых педагогаў. Адно з вылучэнняў за карпатлівую працу атрымала настаўніца беларускай мовы Яанна Марко.

Праца настаўніка адрозніваецца, яна іншая, бо шмат працуем дома, выязджаем з дзеткамі, дадаткова працуем, ходзім на розныя мерапрыемствы. Таму нашая праца не абмяжоўваецца васьмю гадзінамі ў школе, што нібы зачыняем дзверы – і ўсё. Пра працу думаем і дома. Цешуся, што я і іншыя настаўнікі ў нашай школе былі адзначаныя, падзякавалі за цяжкую працу.

У час мерапрыемства дырэктар комплексу школ імя святых Кірыла і Мяфодзія магістр Ірэна Лавнічук атрымала з рук Супраскага епіскапа Рыгора адзнаку за дзейнасць ад Мітрапаліта Савы.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі