Праваабаронцы патрабуюць адкрытага працэсу над Пальчысам



Юрыст Праваабарончага цэнтра „Вясна” Павел Сапелка падаў у сакратарыят Менскага гарадскога суда скаргу на закрытасць працэсу над рэдактарам сайта 1863х.com Эдуардам Пальчысам.

51fe03c9b3cca6c592665fda119435c91b09f88118024bb731pimgpsh_fullsize_distr-1024x768

Зараз ён рыхтуе скаргі на дзеянні аховы суда ў Вярхоўны суд Беларусі і Міністэрства ўнутраных спраў.

– Ужо тое, што чалавеку ўвогуле нельга ўвайсці ў будынак суда, нельга падысці да залы, дзе будзе разглядацца крымінальная справа, і пачуць ад самаго суддзі ці хаця б сакатара, што гэта закрытае судовае паседжанне , што публіка не дапускаецца , пачуць абгрунтаванне, у сувязі з чым гэтае паседжанне аб’яўлена закрытым. Гэта, на мой погляд, пасягальніцтва на незалежнасць судовай улады.

У Менску працягваюць у закрытым рэжыме судзіць блогера Эдуарда Пальчыса. Праваабаронцы адзначаюць, што задоўга да пачатку працэса былі зроблены беспрэцэдэнтныя меры бяспекі: перыметр тэрыторыі суда ахоўваюць патрулі АМАП, на тэрыторыі знаходзіцца каля двух дзясяткаў супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, з розных ракурсаў вядзецца аператыўная відэаздымка. Некаторы час у суд не пускалі нават адваката падсуднага Ганну Бахціну.

Разгляд крымінальнай справы Пальчыса праходзіць пад старшынствам суддзі Ігара Любавіцкага.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя