Зацверджана новая стратэгія калектыўнай бяспекі АДКБ
АДКБ зацвердзіла стратэгію калектыўнай бяспекі да 2025 году. Гэта адбылося ў пятніцу па выніках саміту Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы ў Ерэване. Але дэталі гэтага дакумента не агучваюцца.
Афіцыйныя крыніцы не ўдакладняюць, у чым сутнасць новай калектыўнай стратэгіі АДКБ.
У ерэванскім саміце прымаў удзел кіраўнік Беларусі – Аляксандр Лукашэнка. Менавіта да Беларусі ад Арменіі перайшло старшынства ў гэтай арганізацыі.