На Віцебшчыне ўшанавалі памяць Тамаша Зана
Прадстаўнікі Польшчы і Беларусі ўсклалі кветкі на магілу Тамаша Зана. Памяць заснавальніка Таварыства філаматаў ушанавалі амбасадар Конрад Паўлік і дырэктар Нацыянальнага музея гісторыі Беларусі Сяргей Вечар. Урачыстасць прайшла ў вёсцы Смаляны Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, яна была прымеркаваная да 220-ай гадавіны народзінаў паэта – паведамляе Польскае радыё.
Амбасадар Польшчы падзякаваў мясцовым уладам за тое, што даглядаюць магілу вядомага паэта і філамата.