Буйную кантрабанду беларускіх цыгарэт канфіскавалі ў Аўгуставе



Кантрабанду ў 15 тысяч пачак беларускіх цыгарэт канфіскавалі ў Аўгуставе супрацоўнікі Падляшскай мытнай службы. Нелегальны тавар вартасцю каля 200 тысяч злотых мытнікі знайшлі ў бусе з літоўскімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Трыццацігадовы кіроўца запэўніваў, што не правозіць тавары, а ў Польшчу прыехаў купіць гародніну, кажа прэс-сакратар беластоцкага аддзелу мытнай службы Мацей Чарнэцкі:

– У выніку дагляду “форда”, у якім удзельнічала і нямецкая аўчарка Арго, мытнікі знайшлі схованку цыгарэт. У выніку было знойдзена больш за 15 тысяч пачак беларускіх цыгарэт, вартасць якіх на чорным рынку складае каля  200 тысяч злотых.

Супраць кіроўцы буса мытная служба распачала адміністрацыйную справу. Канфіскаваны таксама нелегальны тавар і машына. Кантрабандысту пагражае вялікі штраф, канфіскацыя цыгарэт і машыны.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя