Як выдаць кнігу?



Напісаць кнігу – гэта палова справы. Пра тое, як сабраць грошы на яе выданне, ішла гаворка ў сталічнай арт-прасторы “Цэх №8”. Распавядаюць Вольга Мжынская – піяр-менеджар пляцоўкі “Улей-бі-ўэй” – і інтэрнэт-выдавец Андрэй Янушкевіч:

Crowdfunding – гэта складанае слова для вымовы, якое можа спалохаць, з аднаго боку. Але калі ў ім разабрацца, то яно становіцца вельмі простым – гэта народнае фінансаванне: калі ў чалавека ёсць нейкая ўнікальная ідэя і ёсць шмат іншых людзей, якія збіраюцца і дапамагаюць невялікімі сродкамі гэтай ідэі рэалізавацца.  

– Чым для нас цікавы сrowdfunding? У хуткім рытме, літаральна за тыдзень-два, і за маленькія грошы выдаць кнігу, а пасля прадставіць яе самай шырокай публіцы ў інтэрнэце.

Дзякуючы электроннай кнігарні беларускія кнігі могуць набываць чытачы ва ўсіх краінах свету. З дапамогай такіх пляцовак, як “Улей”, маладыя пісьменнікі маюць магчымасць выйсці на кніжны рынак.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск