Трыццаць мільёнаў рублёў – на правядзенне “Дня без аўто”



Такія сродкі запатрабавалі супрацоўнікі ДАІ ад актывістаў кампаніі “За вела Берасце”. Па гэтай прычыне велаактывістамі не будзе арганізаваны афіцыйны роварны прабег па горадзе, як планавалася раней. Гэта занадта вялікія выдаткі для правядзення веламерапрыемства, – распавёў адзін з галоўных каардынатараў кампаніі “За вела Берасце” Уладзімір Красько:

– Гэтае свята зараз пераносіцца, хутчэй за ўсё на вясну, з-за таго, што знайсці такія сродкі вельмі цяжка, і ўзгадніць маршрут перамяшчэння па горадзе складана, звяртацца трэба ажно ў Міністэрства бяспекі РБ. Гэта таксама не ўяўляецца на дадзены момант магчымым.

Як адзначыў Уладзімір Красько, 21 верасня  актывісты прымуць удзел у афіцыйным роварным прабегу разам з ДАІ, а пасля будуць арганізаваныя ў вузкім коле неафіцыйныя святкаванні “Дня без аўто”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота cit.ua