Увага – кляшчы!
На Берасцейшчыне медыкы б’юць трывогу – пачаўся другі пік актыўнасці кляшчоў. З 1 па 16 верасня па медыцынскую дапамогу звярнулася 255 жыхароў вобласці, якія сталі ахвярамі кляшчоў.
Урач-эпідэміёлаг Пінскага міжрэгіянальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Міхаіл Іванцоў паведаміў на якія месцы на целе чалавека трэба звяртаць асаблівую ўвагу:
– Пры з’ўленні чалавека яны на яго перапаўзаюць і шукаюць месца, куды яны змогуць прысмактацца. Звычайна яны паўзуць знізу ўверх, шукаючы месца з найбольш тонкімі ўчасткамі скуры. Часцей за ўсё гэта вобласць ля вушэй, пахвіна, шыя, унутраная паверхня сцёгнаў.
З 255 укусаў у 79 выпадках выяўлены энцыфаліт. Гэтая інфекцыя небяспечная для жыцця чалавека і можа справакаваць смерць. Таму медыкі заклікаюць адразу ж звяртацца па дапамогу.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота 73.mchs.gov.ru