Пабудову копіі полацкай Сафіі ў Віцебску замарозілі пасля пратэстаў гараджан



Улады Віцебска і праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату замарозілі будаўніцтва копіі полацкага Сафійскага сабору. Вялікі праваслаўны храм і аўтапаркоўку планавалася ўзвесці замест часткі парку Партызанскай славы на беразе Дзвіны. Улады і царкоўнікі прапанавалі праект, які прадугледжваў знішчэнне двухсот дрэваў у парку, а ў якасці кампенсацыйных пасадак абяцалі высадзіць некалькі туй у спальным раёне Білева, які знаходзіцца за 7,5 кіламетраў ад месца запланаванай будоўлі. У мноства жыхароў горада дадзены праект выклікаў пратэсты, — кажа нязгодная з планамі праваслаўнай царквы сталая жыхарка Віцебска, якая яшчэ ў 1951 годзе ўласнаруч саджала ў парку дрэвы.

– Шкада дрэваў, таму што мы іх у маладосць саджалі. Гэта такая прыгажосць. Столькі ўклалі працы. Што ім няма іншага месца. У нас тут навокал шмат цэркваў.

19 кастрычніка агароджаная зялёным плотам пляцоўка пазбавілася пашпарту аб’екта, брамы і вагончыка з будаўнічым рыштункам. Рашучыя пратэсты сотняў жыхароў Віцебска часова дапамаглі замарозіць будаўніцтва сабора ўжо на пачатковым этапе.

[Not a valid template]

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск

Фота аўтара