Гомельская журналістка шукае абароны ў Камітэце ААН па правах чалавека



Гомельская журналістка-фрылансерка Ларыса Шчыракова шукае абароны ў Камітэце ААН па правах чалавека. Незалежная аператарка накіравала дакументы ў міжнародную інстанцыю пасля выпадкаў шматразовага пераследу за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі. Прадстаўнік „Цэнтра стратэгічнай цяжбы” Леанід Судаленка аказвае юрыдычную падтрымку Ларысе Шчыраковай падчас звароту ў Камітэт ААН па правах чалавека:

— Цягам бягучага года Ларысу прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за працу без акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта польскага тэлеканала Белсат. Шукаючы праўду, яна прайшла ўсе сродкі ўнутранай прававой абароны. Але па «белсатаўскіх справах», як аказалася, абароны ў краіне няма. Акрамя Вярхоўнага суда яна звярталася яшчэ і да генеральнага пракурора. Ток бок яна вычарпала ўсе магчымыя сродкі прававой абароны. 

Ларысу Шчыракову сёлета чатыры разы судзілі „за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель