Абвешчаны творчы конкурс «Мова — Музыка — Футбол»



Футбол па-беларуску. Узнагароды ад культурнай пляцоўкі «Арт-Сядзіба» і  Федэрацыі футбола Беларусi. У рамках конкурса «Мова — Музыка — Футбол» кожны жадаючы можа запісаць песню на беларускай мове на футбольную тэматыку і стаць уладальнікам шэрагу прызоў.

Печать

Распавядае адзін з арганізатараў конкурса  кіраўнік «Арт-Сядзібы» Павел Белавус.

– Ідэя конкурсу ў нас з’явілася некалькі  месяцаў таму, калі Федэрацыя футбола прэзентавала новы стыль каманды, калі з’явіўся нефармальны гімн каманды ў выкананні гурта Navi . Падумалі , што такім эмацыйным складнікам могуць быць і песні, якія будуць выконвацца паміж таймамі ці ў пачатку матча і імі будуць аздабляцца нейкія паведамленні ў сацыяльных сетках. Мы ўсё ж такі гаворым пра нацыянальную зборную, а гэта патрыятызм, гэта любоў да краіны.

У выніку конкурсу, які будзе доўжыцца да вясны і скіраваны для ўсіх ахвочых, будуць вызначаныя тры пераможцы. Найлепшы зможа зняць кліп, запісаць у  студыі сваю песню, выступіць на фінальным канцэрце праекту і на „Барысаў-Арэне” ў рамках аднаго з матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі. Песня пераможцы атрымае ратацыю на радыё, а ад футбалістаў зборнай лаўрэат атрымае футбольны мяч з аўтографамі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя