У Менску пройдзе дэгустацыя піва „Крама-25”



“Крама-25” – прэзентацыя і дэгустацыя піва пад такой назвай адбудзецца ў менскім бары “Beer&Wine”. Беларускі Pale Ale быў адмыслова звараны да 25-годдзя гурту “Крама” броварам “Талер”.

34pky31ofga

Гаворыць лідар каманды Ігар Варашкевіч, які прыме ўдзел у дэгустацыі:

– Гэта ў прынцыпе цікава. Усё, што звязана з адраджэннем свядомасці, гонару, безумоўна, добра. Я спадзяюся, што эфект будзе станоўчы.

Пакуль зварана першая партыя хмельнага напою светлага гатунку. Пачатак дэгустацыі а 19-й  па адрасе вуліца Кульман 9, уваход вольны. Падчас мерапрыества “Крама” зайграе невялікі акустычны сэт.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота vk.com/kramaband