Пеўчыя рукапісныя кнігі з наўгародскай калекцыі



У Полацкім музее беларускага кнігадрукавання адбылася ўнікальная выстава „Пеўчыя рукапісныя кнігі XVI-XIX стст. са збору Наўгародскага музея-запаведніка”.

dscn0716

Ужо не першы год працягваецца супрацоўніцтва паміж музеямі старажытных Полацка і Ноўгарада. Так, год таму, падчас святкавання 25-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання, у Полацку дэманстраваліся беларускія друкаваныя выданні ХVІ–ХVІІІ стст. з фондаў Наўгародскага дзяржаўнага аб’яднанага музея-запаведніка.

На гэты раз была паказаная калекцыя пеўчых рукапісных кнігі ХVІ–ХІХ стст. Такія кнігі перапісвалі і аздаблялі шматфарбнымі застаўкамі, буквіцамі ды мініяцюрамі стараверы. Сярод кніг можна ўбачыць і каштоўныя помнікі веткаўскага пісьма. Ветка, што на Гомельшчыне, дала прытулак шматлікім уцекачам-стараверам і стала своеасаблівым цэнтрам кніжнай культуры.

На выстаўцы можна было ўбачыць унікальныя ўзоры стараверскай пеўчай традыцыі і кніжнага пісьма, якія і зараз зачароўваюць нас сваёй прыгажосцю, арыгінальнасцю і майстэрствам выканання.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя