Эксперт: Пошук дармаедаў абыйдзецца даражэй, чым штрафы з іх



Год дзеяння Дэкрэту “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, вядомага як „Дэкрэт аб дармаедах”, не прынёс чаканых урадам прыбыткаў у бюджэт, лічыць эканаміст Сяргей Балыкін. Пошук дзесяці тысяч дармаедаў – гэтую лічбу зараз называе Міністэрства па падатках і зборах – і спагнанне з іх грошай, абыйдзецца дзяржаве можа нават і даражэй, чым сам падатак на дармаедства, лічыць эксперт.

– Просты разлік – кожны дармаед павінен заплаціць па 150 даляраў. Лукашэнка казаў пра 400 тысяч дармаедаў,  гэта, падаецца, каля 60 млн. даляраў. Гэта вельмі невялікія грошы ў бюджэце. Дык гэта планавалася. А насамрэч зараз падатковая інспекыцыя кажа пра 10 тысяч дармаедаў, а гэта паўтара мільёнаў даляраў, – увогуле смешная лічба для бюджэту. 

24 кастрычніка ў Беларусі набываюць моц новыя палажэнні Закона аб занятасці насельніцтва. Ён абавяжа бепрацоўных самастойна шукаць працу, прыходзіць на перамовы з працадаўцам цягам двух дзён з моманту атрымання накіравання, хадзіць на біржу за гэтым накіраваннем. Беспрацоўны нясе адказнасць за парушэнне заканадаўства аб занятасці. Напалову скарочаны максімальны перыяд знаходжання на ўліку ў якасці бесрпрацоўнага – з 36-і да 18-і месяцаў.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.