Справа 1937 г. “Як вайскоўцы-беларусы планавалі забойства таварыша Варашылава”



Сярод шматлікіх абвінавачванняў, якія НКВД ставіла ў віну арыштаваным, ці не самым страшным была “арганізацыя замахаў на савецкіх правадыроў”. Людзі, якіх арыштоўвалі з фармулёўкай “трацкізм”, “шпегунства”, “антысавецкая агітацыя” і нават “кантрэвалюцыйная дзейнасць”, мелі некаторыя шанцы адкруціцца турэмным тэрмінам, хай і вялікім. Арышт па артыкуле “замах на правадыра” аўтаматычна азначаў смяротны прысуд.

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_19

Найчасцей гэты артыкул прад’яўляўся вайскоўцам – то бок людзям, якія мелі легальны доступ да зброі.

У даваенныя часы ў Чарнігаўскай вобласці жыло вельмі багата беларусаў – як мясцовых, з памежных з Беларуссю рэгіёнаў, так і тых, каго прысылалі сюды на службу. Сярод апошніх былі і двое ўраджэнцаў Менска – Станіслаў Францавіч Бобкін і Васіль Лазаравіч Пандзік. Абодва служылі ў Чырвоным войску і лічыліся ўзорнымі камандзірамі.

Але ж у лістападзе 1937 г. за імі прыйшлі…

ПОСТАНОВЛЕНИЕ

г. Чернигов, ноября 5 дня, 1937 г.

Я, оперуполномоченный 5 отдела УГБ НКВД по Черниговской области, сержант Государственной Безопасности Кохацкий, рассмотрев следственное дело № 35540 по обвинению Панкратова Ивана Васильевича, Пандика Василия Лазоревича,  Бобкина Станислава Францевича и других –

НАШЕЛ

что следствием в отношении обвиняемого Бобкина С. Ф. собрано достаточно данных для привлечения его к уголовной ответственности.

І Бобкін, і Пандзік, і іншыя фігуранты следчай справы служылі ў АСАВІЯХІМе, добраахвотнай ваенізаванай структуры, папярэдніцы ДТСААФ. Характэрна, што “пастанова пра прыцягненне да крымінальнай адказнасці” пазначаная 5-ым лістападам, а першыя допыты “Бобкіна ды іншых”, як у тае пастанове напісана, прайшлі на пяць дзён раней.

Невядома, ці катавалі падследных на першым жа допыце, але ж ніводны чалавек у здаровым розуме даваць падобныя сведчанні супраць сябе проста не мог.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА БОБКИНА С. Ф.

1 ноября 1937 г.

ВОПРОС: Вы обвиняетесь в участии в антисоветской подпольной организации. Подтверждаете ли вы этот факт?

ОТВЕТ: Да, подтверждаю, что я действительно работая в системе Осавиахима Черниговской области, являлся участником контрреволюционной и троцкистской организации.

ВОПРОС: Кто и когда завербовал вас в контрреволюционную организацию?

ОТВЕТ: В контрреволюционную троцкистскую организацию (…) я был завербован в июне 1936 г. бывшим начальником отдела боевой подготовки Черниговского облсовета ОСАВИАХИМа Пандиком Василием Лазоровичем. (…) Мне с Пандиком приходилось вести беседы (…) Пандик высказывал свои антисоветские взгляды, которые я разделял.

Пратаколы допытаў іншых фігурантаў справы амаль ідэнтычныя гэтаму: абвінавачваны Васіль Пандзік паказвае на Станіслава Добкіна, абвінавачваны Іван Панкратаў – на Станіслава Добкіна і Івана Пандзіка, іншыя фігуранты паслухмяна называюць у якасці актывістаў антысавецкай арганізацыі яшчэ колькі дзясяткаў прозвішчаў.

Называюць яны і галоўную мэту “антысавецкай арганізацыі” – фізічную ліквідацыю правадыроў СССР.

У следчай справе падаецца абсалютна фантастычнай версія. Нібыта ўлетку 1936 годзе ў вайсковыя лагеры, што ў пасёлаку Падусаўка на ўскраіне Чарнігава, збіраўся прыехаць прыехаць легендарны чырвоны камандзір і Наркам абароны Клімент Яфрэмавич Варашылаў, якога Пандзік і Добкін і планавалі забіць.

Што забыўся сталінскі наркам у тым занядбаным пасёлку, следчая справа не паведамляе. Чаму ў Падусаўку збіраўся прыехаць менавіта Варашылаў, а не, напрыклад, Молатаў, Кагановіч, Мікаян ці сам Лаўрэнцій Берыя, таксама невядома.

Але ж усе абвінавачваныя, бы пад капірку, паказваюць адное і тое ж.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА БОБКИНА С. Ф.

1 ноября 1937 г.

ВОПРОС: Какие вы получали террористические задания от Пандика?

ОТВЕТ: В июле месяце 1936 г. в одной из бесед с Пандиком, последний мне рассказал, что одним из методов борьбы с Соввластью является террор,  то есть убийство руководителей партии и Соввласти, и когда Пандик услыхал мое одобрение по этому вопросу, он Пандик предложил мне принять участие в террористическом акте, который он готовил против Ворошилова.

(…)

Террористический акт Пандик мыслил так.

Во время перехода полка Осавиахима через понтонный мост, построенный на реке Десне, Пандик должен был из боевой винтовки произвести несколько выстрелов по группе начсостава, где должен был быть Ворошилов.

Але ж змоўцам так і не атрымалася забіць таварыша Варашылава. Вось як тлумачыцца гэтая акалічнасць у следчай справе:

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА БОБКИНА С. Ф.

1 ноября 1937 г.

ИЗ ОТВЕТА БОБКИНА С. Ф. Этот теракт не был осуществлен по той причине, что полк ОСО был во втором эшелоне, и кроме того в момент прохода полка для перехода через понтонный мост была пущена дымовая завеса, которая создала невидимость, помимо этого, на учения не приехал Ворошилов.

У перакладзе з энкавэдэшнай мовы гэта літаральна азначае наступнае: вайскоўцы так і не стрэлілі па групе вышэйшага камандвання Чырвонай арміі і асабіста па Наркаму абароны, бо іх адсутнасць у пасёлку Падусаўка прыхоўвала дымавая заслона.

Але нават відавочная абсурднасць такога тлумачэння пацягнула ажно дваццаць чатыры смяротных прысуды, якія атрымалі абсалютна ўсе фігуранты справы “замаху на таварыша Варашылава”.

ПРИГОВОР

Именем Союза Советских Социалистических Республик

выездная Сессия

Военной Коллегии Верховного Суда СССР

в закрытом судебном заседании в г. Киеве 22 декабря 1937 г., рассмотрев дело по обвинении Бобкина Станислава Францевича, 1902 г. р., быв. зам. начальника облснаба Черниговского ОСАВИАХИМа, в преступлениях, предусмотренных статьёй 54-1а, 54-8, 54-11,

ПРИГОВОРИЛ

к высшей мере уголовного наказания – расстрелу, с конфискацией лично ему принадлежащего имущества. Приговор окончательный и подлежит немедленному исполнению.

Але ж паседжанне Выяздной сэсіі Вярхоўнага Суда скончылася запозна, і гэтая акалічнасць дазволіла Станіславу Францавічу пражыць да наступнага дня.

СПРАВКА

Приговор о расстреле Бобкина Станислава Францевича приведен в исполнение 23 декабря 1937 г.

(…)

Начальник 12 отделения 1 Спецотдела НКВД лейтенант Госбезопасности Шевелев.

Дзе пахаваныя Станіслаў Бобкін, Васіль Пандзік і яшчэ дваццаць два расстраляных па “справе замаху на таварыша Варашылава”, навядома і пагэтуль.

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_01

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_02

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_03

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_04

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_05

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_06

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_07

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_08

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_09

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_10

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_11

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_12

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_13

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_14

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_15

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_16

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_17

2016-10-21_achromienka_na_uliku_kdb_33_18

* * *

Наступным разам я раскажу чэкісцкія “зачысткі”, якія НКВД рабіла ва ўкраінска-беларускім сумежжы перад самым уварваннем туды нацыстаў.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-5019”