„Фарбы старога парку” ў Пружанскім палацыку
Работы пяці мастакоў з Берасцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласцей убачылі свет на выставе ў Пружанскім палацыку. Гэта выніковыя працы двухдзённага пленэра пад назвай “Фарбы старога парку. Пружаны – 2016“. Пленэр, арганізаваны дырэктарам палацыка Юрыем Зялевічам, прайшоў 2 тыдні таму.
Аматары жывапісу з Пружан ўбачылі на прадстаўленых палотнах выявы палацыка і старога парку ў розных ракурсах. Наведвальнікі выставы засталіся задаволенымі пачутым і ўбачаным. А мастачка з Францыі, ураджэнка Пружан Наталля Гер, дала высокую ацэнку некаторым работам:
– Есць карціны, якія мяне вельмі натхнілі. Маразюк Анатоль “Восеньскі матыў” – вельмі цікавая праца. Зданевіч Таццяна “Восеньскі карагод” – гэта карціна на мой густ. Кулеш Казімір – “Вяртанне дадому”. Ёсць яшчэ некалькі вельмі цікавых карцін і графічных прац. Трэба нагадваць пра сябе, пашырацца і спрабаваць вязджаць за межы Беларусі.
Мастакі Андрэй Лычкоўскі, Казімір Кулеш, Васіль Грыневіч, Таццяна Зданевіч і Анатоль Маразюк задаволены магчымасцю выстаўляцца ў рэгіёнах. Гэта карысна як для саміх мастакоў, так і для аматараў жывапісу ў рэгіёнах.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Пружаны
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.