Рыхтуецца да выдання шасцітомнік твораў Яўгеніі Янішчыц



Дацэнт Інстытута мовы і літаратуры Святлана Калядка, якая працуе над шасцітомнікам твораў беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц, апублікавала ў сеціве некаторыя ўрыўкі і вершы са зборніка.

У аматараў беларускай літаратуры яны выклікаюць асаблівую цікавасць, бо друкуюцца ўпершыню. Адкрываюцца невядомыя факты з сямейнага архіва Янішчыц.

Сёлета павінны пабачыць свет два першыя тамы. Укладальнікі адзначаюць, што гэта будзе новае знаёмства беларусаў з Яўгеніяй Янішчыц і пакінутай літаратурнай спадчынай.

Сааўтар, літаратуразнаўца Тамара Аўсяннікава паведаміла, як збіраўся матэрыял:

– Многае ўдалося знайсці, дзякуючы і родзічам. Школьныя сшыткі перадала Таццяна Міхайлаўна Ганчарык-Янішчыц. Шмат што знойдзена ў бібліятэках. Сын Андрэй даў тое, што захавалася ў архіве хатнім. Пісьмы расшукваю, ужо шмат што знайшлося.

Усе тамы выйдуць да 70 годдзя паэткі, якое Беларусь адзначыць у 2018 годзе. Размовы аб угодках пачаліся яшчэ летась і мяркуецца, што яны сапраўды будуць агульнабеларускімі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя