Гран-пры для “Архімандрыта” на фестывалі ў Тбілісі
Дакументальны фільм «Архімандрыт» Ежы Каліны, зняты тэлеканалам «Белсат», атрымаў гран-пры XІ Міжнароднага фестывалю хрысціянскага кіно ў грузінскай сталіцы.
У конкурсе прыняла ўдзел трыццаць фільмаў з дзевяці краін. Журы, якое сёлета ўзначальваў польскі рэжысёр Ежы Любах, адзінагалосна прызнала «Архімандрыта» лепшым фільмам фестывалю.
Кадр з фільма «Архімандрыт»
Стужка распавядае гісторыю праваслаўнага манаха з Падляшша – архімандрыта Гаўрыіла, які цягам некалькіх гадоў будуе ў вёсцы Адрынкі над ракой Нараў першы ў Польшчы праваслаўны скіт.
Раней фільм ацанілі і ўзнагародзілі, між іншым, на кінафестывалях у Кіеве, Менску, Маскве, Дняпры (былым украінскім Днепрапятроўску), Чадцы (Славаччына), Крушэвацы (Сербія) і Варшаве.
Фестываль Крыжа Святога Андрэя праходзіць пад патранатам Патрыярха Грузінскай Праваслаўнай Царквы Іллі IІ.
Паводле Белсат