Жыхар Гомеля выкінуў былую жонку з вакна



Мужчына 1978 года нараджэння, жыхар Гомеля, учыніў спробу забойства з асаблівай жорсткасцю — 23 кастрычніка прыкладна ў 22.20 ён выштурхнуў былую жонку з акна сёмага паверха.

wx1080-nbxg7

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, жанчына 1980 года нараджэння знаходзіцца цяпер у рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане.

Муж і жонка з канца верасня былі афіцыйна разведзеныя, але жылі разам у трохпакаёвай кватэры. У іх двое дзяцей — дочкі 2003 і 2007 года нараджэння, якія на момант злачынства знаходзіліся ў кватэры.

Спроба забойства ўчынена падчас сваркі. Пасля гэтага мужчына сам патэлефанаваў у міліцыю і да прыбыцця праваахоўнікаў знаходзіўся ў кватэры. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў цвярозы. Падазроны заключаны ў ІЧУ, распачата крымінальная справа.

Мужчына раней быў судзімы за прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў.