Танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі разгружаны ў Адэсе



У Адэскім порце разгружаны танкер з 84,7 тыс. т азербайджанскай нафты, прызначанай для Мазырскага НПЗ. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Адэскага порта.

Груз дастаўлены вечарам 19 кастрычніка з порта Супса танкерам ALHANI (даўжыня макс. — 249 м, сцяг — Лівія). Пасля адкаткі ў берагавыя ёмістасці адной з адэскіх нафтабаз, нафта будзе адпраўляцца чыгуначнымі цыстэрнамі на Мазырскі НПЗ.

2000

У прэс-службе канцэрна «Белнафтахім» агенцтву БелТА пацвердзілі інфармацыю пра тое, што ў бліжэйшы час Мазырскі НПЗ атрымае партыю азербайджанскай нафты. «Сапраўды, у порце Адэсы выгружаная партыя азербайджанскай нафты, прызначаная для перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ. Яго тэхналагічная аснашчанасць дазваляе перапрацоўваць розныя гатункі нафты», — заявілі ў канцэрне.

Як адзначылі ў прэс-службе, «Беларусь прапрацоўвае розныя варыянты паставак нафты ў сувязі з недазагрузкай беларускіх НПЗ расейскай сыравінай».

Як паведамлялася, у трэцім квартале 2016 года пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь скараціліся на 2,25 млн. т.