У Берасці расказвалі пра малы памежны рух
Берасцейскія дэмакратычныя актывісты правялі акцыю з раздачай балонікаў, буклетаў і сувеніраў з інфармацыяй аб малым памежным руху (МПР). Мерапрыемства праводзілася на пешаходнай вуліцы Савецкай каля кінатэатра “Беларусь”.
Падрабязней пра мэты кажа суарганізатарка акцыі Паліна Панасюк:
– Інфармавалі насельніцтва пра малы памежны рух. Мы падрыхтавалі матэрыял для раздачы, каб сапраўды гэта было відовішчна, каб людзі маглі гэта ўзяць, запомніць.
Андрэй Шарэнда:
– Хочам візуальна паказаць, што ёсць магчымасць малога памежнага руху, што можна без віз ездзіць у суседнюю Польшчу. Шмат людзей пра гэта нешта чулі, гэта як напамін, што гэта ёсць, гэта можа быць, гэта недзе не за гарамі.
Гэта ўжо ня першая падобная акцыя, датычная МПР ў горадзе і ваколіцах. Актывісты праводзілі акцыю цягам паўгадзіны. Мінакі ў большасці выпадкаў ставіліся да мерапрыемства прыязна і з ахвотай бралі буклеты і балонікі. Трыма тыднямі раней у Берасці таксама праводзіўся і круглы стол на гэтую тэму.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце