Кампанія Google адмовілася выдаць беларускім уладам дадзеныя карыстальнікаў



У кастрычніку кампанія Google апублікавала «справаздачу аб празрыстасці» за першае паўгоддзе 2016 года. Упершыню карпарацыя паведаміла пра запыт дадзеных карыстальнікаў, які паступіў з Беларусі.

google

Кампанія атрымала з Беларусі адзін запыт, які тычыўся пяці акаўнтаў. Задаволены ён не быў. Запыт мог тычыцца любога з прадуктаў кампаніі — Gmail, YouTube, Chrome або Hangouts.

Запыт на атрыманне інфармацыі пра карыстальніка паступіў ад урадавай установы. Кампанія не называе канкрэтную арганізацыю, аднак тлумачыць, што гэта магло быць распараджэнне суда або іншы афіцыйны запыт.

google_zapros

З Расеі за гэты ж перыяд паступіла 237 запытаў (інфармацыю далі па 7%), з Украіны — 6 (задаволілі 17%), з Польшчы — 497 (34% адказаў).

Рэкардсмен тут — ЗША: улады звярнуліся ў кампанію 14 168 разоў, па 79% запытаў Google падала інфармацыю. Усяго за шэсць месяцаў карпарацыя атрымала 44 943 запыты і падзялілася дадзенымі ў 64% выпадкаў, паведамляе  42.tut.by.