Галоўны нарколаг краіны: Праблема з алкагалізмам застаецца



Вастрыня праблемы алкагалізацыі Беларусі за апошнія два гады відавочна знізілася, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску галоўны нарколаг краіны Іван Канаразаў. У 2014 годзе на кожнага беларуса прыходзілася 10,47 літра абсалютнага алкаголя, у 2015-м – 9,05. Зараз узровень спажывання складае крыху больш 8 літраў на душу насельніцтва.

– Праблема ёсць. Дасюль яшчэ ўжыванне алкаголя вышэй 8 літраў. Сусветная арганізацыя аховы здароўя некалі рабіла даклад, што ўжыванне чалавекам больш 8 літраў чыстага алкаголя з’яўляецца пагрозай не толькі для яго здароўя, як для асобы, но і вядзе да дэградацыі грамадства, зніжэння прадуктыўнасці, а таксама негатыўны ўплывае на далейшыя пакаленні.

alk

На дыспансерным уліку ў Беларусі стаіць каля 160 тысяч хворых на алкагалізм. У 2011 годзе такіх было афіцыйна зафіксавана каля 190 тысяч. Зараз галоўны накірунак працы – прафілактыка алкагалізма, – падкрэсліў Іван Канаразаў.

Беларускае Радыё Рацыя