Надзея Саўчанка прыехала ў Маскву на суд над двума ўкраінцамі



Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Надзея Саўчанка прыехала ў Маскву на слуханні па справе ўкраінцаў Мікалая Карпюка і Станіслава Клыха, асуджаных у Расеі па абвінавачванні ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на баку чачэнскіх сепаратыстаў у 1990-х гадах.

26 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Расеі адбудзецца разгляд апеляцыі па гэтай справе.

Пра прыезд Надзеі Саўчанкі ў Маскву паведаміў адвакат Ілля Новікаў. Ён таксама апублікаваў фатаграфію ля ўваходу ў Вярхоўны суд.

24213627