Кіроўца насмерць збіў пешахода, закапаў яго і з’ехаў



24-гадовы кіроўца з Драгічынскага раёна насмерць збіў пешахода і закапаў цела за 30 метраў ад дарогі. Пра гэта паведамляе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама.

5-5-e1abm

25 кастрычніка каля 08.45 у міліцыю паступіла паведамленне пра тое, што ў меліярацыйнай канаве недалёка ад вёскі Асіповічы знойдзены прысыпаны зямлёй труп мужчыны. На целе загінулага выявілі сляды ДТЗ, адзначаецца ў паведамленні ДАІ рэгіёна.

Па падазрэнні ў смяротнай аварыі затрымалі 24-гадовага жыхара Драгічына. Мяркуецца, што 23 кастрычніка каля 22.00 ён ехаў на «Фіяце» па трасе Антопаль — Галоўчыцы ў кірунку вёскі Асіповічы. Калі да ўезду ў населены пункт заставалася каля 700 метраў, ён збіў 59-гадовага пешахода, які ішоў па краі дарогі ў спадарожным кірунку.

У выніку ДТЗ пешаход загінуў на месцы здарэння. Труп мужчыны кіроўца закапаў за 30 метраў ад дарогі, пасля чаго з’ехаў з месца здарэння. Разбіты пасля наезду аўтамабіль ён схаваў у сваім гаражы.