У Гародні з’явіўся інфармацыйны цэнтр Падляшша



Якія ёсьць магчымасьці скарыстацца бязвізавым рэжымам, каб трапіць у беларускую частку  Аўгустоўскага каналу? Такія пытанні часта гучаць ад польскіх турыстаў, якія звоняць у офіс турысцка-інфармацыйнага цэнтра Гародні, які знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі, 38.  Ім адказвае Данута Фядынік, супрацоўніца тцэнтра:

– Людзі мусяць звяртацца ў турыстычныя фірмы, да тураператараў, якія зарэгістраваныя ў Гародні і аказваюць паслугі ў Гародні і на Аўгустоўскім канале. Фірма ім прапануе тур, у поўным аб’ёме ўзгадняе праграму знаходжання, праз які памежны пераход яны прыбываюць, бяруць дадзеныя пашпартоў. Фірма ўсё афармляе ў сваёй базе дадзеных. Памежны камітэт будзе прымаць чатыры разы ў суткі.

Ужо праз 24 гадзіны ад моманту заключэння дамовы з гарадзенскай турыстычнай фірмай  замежны турыст зможа ўехаць на тэрыторыю Беларусі. Дазвол на бязвізавае знаходжаньне будзе афармляцца на пяць дзён.

* * *

26-га кастрычніка адкрываецца турыстычна-інфармацыйны цэнтр Падляшша ў Гародні на вуліцы Ажэшкі, 38. У сувязі адкрыццём бязвізавага рэжыму ў беларускую частку Аўгустоўскага каналу падобны цэнтар Гарадзеншчыны адкрыўся ў Беластоку. Адна з супрацоўніц Падляшскага цэнтра ў Гародні, кажа пра задачы цэнтра:

— Паводле дамовы паміж нашымі абласцямі на вуліцы Ашэшкі, 38 адкрываецца інфармацыйны пункт «Падляшша», а ў Беластоку адкрываецца інфармацыйны пункт беларускага боку. Мы будзем інфармаваць гасцей і жыхароў Рэспублікі Польшча пра турысцкія магчымасці, у тым ліку і пра бязвізавы ўезд у Рэспубліку Беларусь, у Гародню, на Аўгустоўскі канал, замежных грамадзян. А тут мы будзем інфармаваць нашых грамадзян пра турыстычныя магчымасці Падляшша.

Інфармацыйная прадукцыя для беларускіх турыстаў пра Падляшша дастаўляецца польскім бокам. На жаль амаль адсутнічаюць буклеты, і няма зусім турыстычных мапаў па-беларуску. Прадукцыя, якую могуць атрымаць патэнцыйныя турысты ў Падляшша, надрукавана па-польску, ангельску альбо па-расейску.

p1240352

p1240351

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя