Сяргей Астравец у музеі Петруся Броўкі распавядаў пра Саргасава мора



Саргасава мора поўнае таямніцаў. Асабліва, калі за яго даследаванне бяруцца беларускія пісьменнікі. У сталічным літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшла прэзентацыя аднайменнай кнігі пісьменніка з Гародні Сяргея Астраўца.

– Мора Саргасава – бо трэба, каб назва была цікавая. Таму што я ў цэнтр кнігі паставіў апавяданне з гісторыя пра нашых вугроў і нашу чырвоную рыбу, якая заўсёды вадзілася ў Нёмане, і ў якой узніклі праблемы, калі пабудавалі Ковенскую ГЭС, перакрыўшы свабодны праход па Нёмане, Балтыйскім моры, для вугроў – у Саргасава мора, куды хадзілі на нераст і вярталіся потым сюды… Людзі прыйшлі на сустрэчу, атрымалася вельмі душэўна, мне было прыемна. Для мяне гэта была сатысфакцыя за тое, што я ўсё ж такі прыехаў у гэты халодны, мокры дзень з Гародні.

Сяргей Астравец не толькі пісьменнік, ён яшчэ і пастаянны блогер Радыё Свабода, рэдагуе і выдае альманах пісьменнікаў Гарадзеншчыны “Новы Замак”.

astraviec_vokladka

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Свабода.