У Гайнаўцы прайшла сустрэча з аўтаркай кнігі пра бежанства
Бежанства 1915 года і вершы напісаныя на падляшскай гаворцы — такія тэмы закранулі ў Гайнаўцы. У Музеі і асяродку беларускай культуры прайшла сустрэча з Барбарай Гаральчук, якая прэзентавала другое выданне сваёй кнігі «Надзея ажно па небакрай» ды зачытвала свае вершы. «Аказваецца што бежанства, пра якое гаворка ідзе ў маёй кнізе, закранула многіх жыхароў Падляшша, ды ня толькі. Адначасова я заўважаю, што дагэтуль гэта тэма не ўсім вядомая ды зразумелая», — кажа аўтарка.
— Ёсць патрэба гаварыць голасна казаць пра бежанства, бо людзі не ведаюць, што гэта такое. Гэта гісторыя нас, беларусаў, падляшукоў, палякаў і перш за ўсё звычайных людзей, якія 100 гадоў таму назад жылі на нашых землях.
РР: Таксама была закранутая тэма вашых вершаў…
— Я пішу вершы ўжо даўно, пачала яшчэ ў ліцэі, і па-беларуску, і на нашай гаворцы, і па-польску. Хачу выдаць кнігу з вершамі на гаворцы. Я ведаю, што мала хто чытае вершы, але можа як будзе кніжка, дык і чытачы знойдуцца.
Пасля сустрэчы аўтарка падпісвала кнігі. Другое выданне кнігі «Надзея ажно па небакрай» выдаў фонд «Суседзі» з Беластока.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка