Дэкамунізацыя ў Беластоку
170 прапановаў новых назваў вуліцаў падалі ў Беластоцкі магістрат жыхары горада. Сярод іх прапанавалі такія назвы, як вуліца Анджэя Вайды, Леха Валенсы ды менш сурёзныя – прынцэсы Леі і Ёды ды Ціхацёмных. Змены звязаныя з Законам аб дэкамунізацыі, паводле якога самаўрады мусяць ліквідаваць назвы вуліцаў, якія прапагандуюць камунізм.
У Беластоку такіх вуліцаў 10 – між іншым Аляксандра Габратова, генерала Зыгмунта Берлінга ды Войскаў аховы памежжа. Сярод 170 прапановаў магістрат выбраў 34 назвы, кажа прэзідэнт горада Беластока Тадэвуш Трускаляскі.
– З 2 па 16 лістапада жыхары Беластока маглі запоўніць адмысловыя анкеты. У фінале яны выбіраюць сярод 34 назваў. Анкеты з прапановамі можна запаўняць па 10 пунктах перадусім у магістраце, а такасма ў шолах і падшколлях.
Анкеты атрымаюць жыхары 10 вуліцаў, назвы якіх павінны быць змененыя. Самаўрады мусяць змяніць назвы вуліцаў, якія прапагандуюць камунізм, да пачатку верасня 2017 года.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота: Dorota Mariańska